Спадчына: Мішчук Генадзь Пятровіч
Панядзелак, 30 Лістапад 2020 09:37
25 студзеня 2020 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Генадзя Пятровіча Мішчука (1970), паэта
Генадзь Пятровіч Мішчук нарадзіўся 25 студзеня 1970 г. у вёсцы Вотчына Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. закончыў Ляхавецкую сярэднюю школу. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (служыў у Туркменіі і Узбекістане) у маі 1990 г. паступіў на курсы мастакоў-афарміцеляў, затым працаваў у мясцовым калгасе «Новы шлях». З 1995 г. служыў на пажарным аварыйна-выратавальным пасту в. Макраны, у 2014 г. выйшаў на датэрміновую пенсію.